Цыклон “Хавер” пакідае Беларусь і сыходзіць у бок Масквы
Аднак моцны вецер і завеі захаваюцца на працягу 16 сакавіка.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гідраметэацэнтр. Па словах сіноптыкаў, эпіцэнтр цыклона зараз размяшчаецца недзе над Смаленскай вобласцю Расіі.
Метэаролагі прагназуюць, што сёння ў цэлым будзе хмарна з распагоджаннямі, па ўсходзе Беларусі завея, на дарогах снежныя заносы, месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра па краіне ад -2 да -7 градусаў.
У Мінску чакаецца часамі снег, завея, на дарогах заносы, месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, ціск