Навіны

Прэзідэнта Чэхіі заклікалі не сустракацца з Лукашэнкам

Беларусы і чэхі 20 сакавіка правялі акцыю на Пражскім Градзе, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Мілаша Земана. Мэтай акцыі, якая была арганізаваная Беларускім домам у Празе і «Маладымі еўрапейскімі федэралістамі», быў пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі. Маладыя людзі сталі ў цэнтры Прагі з транспарантамі, якія заклікаюць вызваліць беларускіх палітвязняў.

«Падобныя акцыі вельмі патрэбныя. Менавіта такія вулічныя мерапрыемствы прымушаюць грамадства звярнуць увагу на праблему і нават змяніць стаўленне палітыкаў да беларускай тэмы, стаць больш актыўнымі ў абароне Беларусі», – лічыць намеснік старшыні «Маладых еўрапейскіх федэралістаў» Уладзька Ялінкава

Падчас пікету Уладзька Ялінкава і Наталля Макавік, кіраўнік Беларускага дома ў Празе, перадалі ліст Мілашу Земану, у якім заклікалі прэзідэнта максімальна актыўна падтрымаць дэмакратычных актывістаў і палітвязняў Беларусі. Актывісты ў сваім звароце нагадалі, што Земан калісьці прынцыпова адмовіўся сустрэцца з Лукашэнкам і замест гэтага правёў перамовы з Мікалаем Статкевічам.

Прэзідэнта Чэхіі заклікалі не сустракацца з Лукашэнкам

Прэзідэнта Чэхіі заклікалі не сустракацца з Лукашэнкам

 

Прэзідэнта Чэхіі заклікалі не сустракацца з Лукашэнкам

Прэзідэнта Чэхіі заклікалі не сустракацца з Лукашэнкам

Актывісты таксама звярнуліся да прэзідэнта з просьбай пачаць перамовы з беларускімі дэмакратычнымі актывістамі і падтрымаць беларускія дні ў Празе, якія пройдуць 18-22 красавіка.

Хартыя\’97