Навіны

Ізноў правакацыі

У нядзелю, 14 красавіка, у турме №4 адбыліся чарговыя спробы правакацый супраць кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, палітвязня Мікалая Статкевіча.

Падрабязнасці невядомыя… 

Апошнія два месяцы сітуацыя заставалася параўнальна спакойнай. Аб грубых парушэннях заканадаўства ў гэты час не паведамлялася. Наадварот, днямі,  больш, чым праз год знаходжання ў турме, Мікалаю Статкевічу ўдалося дамагчыся, каб зняволеным пачалі выдаваць належныя ім сродкі гігіены.

У нядзелю, пасля непрацяглага перапынку, спробы правакацый аднавіліся. Больш таго, яны прадпрымаліся на працягу дня неаднаразова.

Цалкам магчыма, што гэта чарговая спроба націснуць на палітвязня, каб атрымаць прашэнне, альбо, яшчэ больш абцяжарыць яго становішча. Магчыма таксама, што гэта рэакцыя ўлады на актывізацыю размоваў аб неабходнасці дыялогу з рэжымам. Вопыт паказвае, што аднабаковыя саступкі рэжыму ці нават спадзяванне на іх заўсёды прыводзілі да ўзмацнення ціску на апанентаў дзейснай улады.