Навіны

Такая розная турма…

Харчаванне ў беларускіх турмах.
Ці адпавядае яно патрэбам захавання здароўя?
Ці захоўваецца ў беларускіх турмах права чалавека на бяспечную ежу?

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку выдомая праваабаронца Таццяна Равяка пракаментавала фотаздымкі кіраўніка “Платформы інавэйшн” Андрэя Бандарэнка з цыкла аб еўрапейскіх турмах, які хутка з\’явіцца на сайце Platformarb.com.

Харчаванне ў шведскай турме. Здымкі Андрэя Бандарэнка з цыкла аб еўрапейскіх турмах Харчаванне ў шведскай турме. Здымкі Андрэя Бандарэнка з цыкла аб еўрапейскіх турмах

Так выглядае абед зняволеных швецкай турмы Österåker: асобна – ежа для мусульман і вегетарыянцаў (на другім фота можна пабачыць асобныя ёмкасці з запіскамі)

Як выглядае харчаванне ў беларускіх турмах?
Ці падобна на шведскую турму?

Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, расказаала для нашага сайта:

– Пытанне харчавання зў беларускіх папраўчых установах не раз ужо станавілася тэмай гучных скандалаў у прэсе: і “бігус” з тухлай капусты”, і камбікорм для жывёлы, які “прапаноўвалі людзям, і “каша” з рыбных галоў. Між тым існуе ў нашай краіне нават нарматыўны акт, які ўстанаўлівае нормы харчавання зняволеных: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1564 са шматлікімі змяненнямі і ўдакладненнямі. Не магу сказаць, што яна прадугледжвае хоць нешта падобнае да апісанага вышэй, але ж больш меньш збалансаванае харчаванне для зняволеных прадугледжвае. Ну а практыка радыкальна адрозніваецца не толькі ад шведскай, але і ад практыкі любой еўрапейскай краіны і нават нашай бліжэйшай суседкі і галоўнага саюзніка – Расіі.

Што я магу сказаць на прыкладзе турмы, у якой знаходзіцца Мікалай Статкевіч, Яўген Васьковіч і Мікалай Дзядок? Да восені мінулага года сітуацыя была, увогуле, жахлівай. Мала таго, што ежы недадавалі, што яна была мярзотнай якасці, дык жа і адзінай мажлівасці атрымаць хоць нешта карыснае – агародніну, якой належыць кожнаму 250 грамаў на дзень, вязні не мелі. Замест гэтага – сечка з сушанай бульбай. Першы раз агародніна ў выглядзе мінулагодняга салёнага гурка і кіслай капусты з\’явілася ў турме недзе пад восень. І гэта было падзеяй, пра якую Мікалай напісаў у лісце. Нават на свае мізэрныя сродкі на “атаварку” магчымасць набыць цыбулю ў турэмнай краме з’явілася ў яго толькі двойчы за 10 месяцаў.

Як справы зараз? Нядаўна я адмыслова задала гэтае пытанне Мікалаю. Адказ быў такі: “Зараз “вараная былая кіслая капуста” з\’яўляецца два разы на тыдзень”…  Асабліва мяне “парадавала” слова “былая”. Можна ўявіць, якія вартасці яна набыла, каб стаць “былой”.

На вялікі жаль і сорам, кіраўніцтва нашай пенетэнцыарнай сістэмы забывае, што чалавек асуджаны да зняволення, а не да голаду і страты здароўя.