Актуальна

З Днём герояў!

27 лістапада называюць Днём Герояў. 99 гадоў таму ў гэты дзень Случчына паўстала за незалежнасць Беларусі. Простыя сяляне сфармавалі два палкі і месяц стрымлівалі націск бальшавіцкіх войскаў.

Менавіта 27 лістапада найбольш заслугоўвае быць дзяржаўным святам – Днём абаронцаў Айчыны.

Віншую патрыётаў з Днём Герояў!

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, 27 лістапада 2019 года