Навіны

Статкевіч супраць кантактаў

Адмовіцца ад прамых кантактаў з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску заклікаў сёння Мікалай Статкевіч. Свой зварот з Магілёўскай калоніі экс-кандыдат на прэзідэнта скіраваў прэм’ер-міністру Літвы Альгірдасу Буткявічусу. Палітвязень лічыць, што беларускі народ патрабуе салідарнасці з боку Захаду.

Глядзець відэа Статкевіч супраць кантактаў (20.06.2013)

ЗВАРОТ МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА:

«Тыя, хто змагаецца за свабоду нашай краіны, разглядаюць любыя прамыя кантакты кіраўніцтва дэмакратычных краінаў з верхаводамі беларускага рэжыму, як здраду ідэалам дэмакратыі і спробу легітымізацыі дыктатуры».

Нагодаю для звароту Статкевіча сталася сустрэча літоўскага прэм’ера Буткявічуса з ягоным беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам, а таксама з’яўленне інфармацыі пра магчымае запрашэнне найвышэйшага чынавенства нашай краіны на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Паводле Статкевіча, гэткія сустрэчы магчымыя толькі ў выпадку, калі ў краіне не застанецца ніводнага палітвязня.

Сяргей Марчык, «Аб’ектыў»