Навіны

Што нас аб'ядноўвае? Частка 2: Дадатковыя мэты.

Кандыдат у прэзідэнты-2010, палітвязень Мікалай Статкевіч працягвае разважанні аб мэтах дэмакратычных сілаў пад час электаральных кампаній у нашай краіне.

Першы матэрыял чытайце тут…

У лісце ад 10.06 я пісаў пра параўнанне стратэгій “байкоту” і “ўдзелу” ў выбарах з пункта гледжання матывацыі актывістаў. Але, стратэгія “ўдзелу” дазваляе яшчэ дасягаць важных дадатковых мэтаў. Напрыклад, удзел у мясцовых выбарах дазваляе пашыраць структуры дэмакратычных партый і знаходзіць перспектыўных лідараў для іх. Удзел у парламенцкіх кампаніях дае магчымасць прапагандаваць у грамацтве альтэрнатыўныя праграмы развіцця краіны і альтэрнатыўных рэгіянальных лідараў.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі апазіцыйны кандыдат павінен ставіць на мэце рэальную перамогу і змагацца за яе, а не лічыць шанцы. Безумоўна, кошт такой стратэгіі можа быць надзвычай высокім для кандыдата, але ж ніхто не прымушае ісці ў кандыдаты. Ды і калі яшчэ змагацца за перамогу, як не падчас прэзідэнцкіх выбараў. Само ж не “рассмокчацца”. Хаця, як я гляджу па найноўшых ініцыятывах, кшалту “ціпа рэферэндума”, калегі змагаюцца не за перамогу, а за месца ў нейкай уяўнай апазіцыйнай іерархіі. Прычым, змагаюцца паміж сабой”.

Мікалай Статкевіч ацаніў таксама пазіцыю тых прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці, якія свядома выключаюць патрабаванне рэабілітацыі палітычных зняволеных:

“Мушу паўтарыць сваю ацэнку “забыўлівых” калегаў, якія “запамяталі” патрабаванне рэабілітацыі палітвязняў. Лічу іх пазіцыю карыслівай здрадай.