Салют Статкевічу!
Неба над магілёўскаю турмою № 4, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч, напярэдадні позна ўвечары амаль хвіліну асвячаў святочны салют. Феерверк зладзілі дэмакратычныя актывісты і неабыякавыя грамадзяне, якія гэткім чынам адзначылі ягоны 57-ы дзень народзінаў і нагадалі палітыку, што памятаюць пра яго.
Дар’я Румянцава, Белсат