Візіт еўрадэпутатаў у Беларусь адтэрмінаваны
Візіт еўрадэпутатаў у Беларусь з мэтай наведвання палітзняволеных толькі адтэрмінаваны, паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Усе дакументы складзены ў прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Бруселі.
“Да справы вернемся ў верасні, пасля канікулаў,” – паведаміў палітык:
– Выезд у Беларусь адкладзены па прычыне таго, што беларускі бок паставіў непрымальныя ўмовы для еўрапейскага боку.
Візіт дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь быў запланаваны на канец ліпеня. Пакуль невядома па якіх прычынах візіт не быў здзейснены.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя