Навіны

Выйшаў з усмешкаю на твары: Статкевіч на свабодзе. Фотафакт

22 красавіка апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч выйшаў з менскага ізалятару часовага ўтрымання, дзе адбываў 15-содневы арышт за заклік да малебну.

Пад сценамі ІЧУ палітыка сустрэла ягоная жонка Мрына Адамовіч і некалькі сяброў ды паплечнікаў Статкевіча.

22 красавіка 2019 г. Менск. Марына Адамовіч, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч каля ІЧУ на Акрэсціна.

Мікалай Статкевіч заклікаў прыходзіць 7 красавіка да Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску, каб правесці малебен у памяць нявінна забітых у Курапатах. Статкевіч выступіў з такой ініцыятывай у сувязі з сітуацыяй у Курапатах, дзе ўлады 4 красавіка пачалі зносіць крыжы.

Фота – Таццяна Уласенка

belsat.eu