Аб стварэнні вайсковай камісіі БНК
Пастанова Рады БНК
“Аб стварэнні вайсковай камісіі БНК”
У сувязі з ростам пагрозы незалежнасці нашай краіны з боку маскоўскага гаспадара беларускага рэжыма і відавочнай псіхалагічнай і маральнай негатоўнасцю сілавых структур дзяржавы супрацьстаяць гэтай пагрозе, Рада БНК пастанаўляе:
1. Стварыць вайсковую камісію БНК і абраць яе кіраўніцтва.
2. Галоўнай мэтай дзейнасці вайсковай камісіі вызначыць захаванне і ўмацаванне незалежнасці Беларусі.
3. Задачамі камісіі лічыць:
а). Аналіз пагроз незалежнасці краіны і прыцягненне да іх увагі грамадства;
б). Распрацоўка для кіраўніцтва вайсковых структур дзейснай улады прапаноў па падвышэнню псіхалагічнай і маральнай гатоўнасці войска даць адпор мажлівай агрэсіі з любога накірунка. Пры неабходнасці, арганізацыя ўдзелу грамадскасці ў рэалізацыі некаторых з гэтых прапаноў;
в). У адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі Беларусі правядзенне працы па падрыхтоўцы грамадзянаў да абароны незалежнасці краіны.
4. Улічваючы складанасць сітуацыі, даручыць кіраўніцтву вайсковай камісіі неадкладна прыступіць да вырашэння вышэйназваных задач.
5. На чарговым пасяджэнні Рады разгледзець прапановы кіраўніцтва камісіі па пашырэнню яе складу.
г. Мінск, 7 снежня 2016 г.