Абаронім нашых дзяцей!
Новыя патрабаванні прагучаць на Маршы абураных беларусаў 21 кастрычніка.
Пра гэта заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.
«Былы супрацоўнік Шклоўскай калоніі робіць вялікую «зону» з усёй краіны, каб зламаць волю грамадзян да супраціву, ператварыць іх у пакорлівых зэкаў. Заўзятыя халуі з кіраўніцтва «сілавых структур» першымі ўлавілі таемнае жаданне свайго гаспадара. Яны патураюць ўкараненню законаў крымінальнага свету ў сваіх установах і імкнуцца распаўсюдзіць іх на ўсё насельніцтва краіны. Нікога ўжо не здзіўляюць блатныя звычкі «праваахоўнікаў». А цяпер чарга дайшла і да войска. Садызм у дачыненні да маладых жаўераў, нахабнае вымаганнегрошай іх камандзірамі, а цяпер яшчэ і «апусканне» вінаватых – усё гэта накіравана на знішчэнне чалавечай годнасці.
Трагедыя маладога жаўнера ў Печах – толькі малая частка таго беззаконня, якое там пануе. Потым маладых людзей, якія звыклі прыніжацца і зневажаць, вяртаюць у грамадства. Некаторых з іх мы ўжо бачылі з дубінкамі падчас народных пратэстаў.
Годнае жыццё можа быць толькі ў годных людзей. Рабскі канвеер пазбаўляе краіну будучыні.
Абаронім годнасць нашых дзяцей, якія апынуліся ў поўнай уладзе галоўнага вертухая і ягоных падбрэхічаў!
Да адказу генералаў, якія стварылі з войска турму-катавальню!
Марш абураных беларусаў – 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.
Улада – народу!
Жыве Беларусь!», – заявіў Мікалай Статкевіч.