Грамадская акцыя

АБАРОНІМ ТЫХ, ХТО АБАРАНЯЕ НАРОД

24 жніўня будзе вынесены прысуд па “крымінальнай” справе, сфабрыкаванай супраць лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса падтрымлівае ініцыятыву актывістаў прафсаюза РЭП падаць у адзін час персанальныя звароты з патрабаваннем спыніць пераслед Г.Фядыніча і І.Комліка галоўнаму замоўніку расправы над імі.

Рада БНК заклікае грамадзян 24 жніўня 2018 года ў 10.00, за дзве гадзіны да прысуду, прыйсці да прыёмнай дыктатара, якая месціцца ў будынку яго адміністрацыі па адрасе К. Маркса, 38 (з боку вул. Кірава).

Мы заклікаем прынесці туды заявы з патрабаваннямі спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць лідараў прафсаюза РЭП, грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.

Абаронім тых, хто абараняе народ.

Уладу – народу! Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, Фэйсбук