Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Палітвязні

Адвакат Уладзімір Сазанчук: Гэта поўнае беззаконне!

Адвакат Уладзімір Сазанчук распавёў сайту palitviazni.info пра тое беззаконне, што творыцца ў судах, пра справу Мікалая Статкевіча і ўмовы яго знаходжання ў СІЗА-1.

“Відавочна, што рашэнне па справе Статкевіча і справах іншых палітвязняў будзе прымацца не прававое, а палітычнае”, – кажа адвакат..

Уладзімір Сазанчук – адвакат, які бароніць фігурантаў “справы Ціханоўскага” – палітыка Міколу Статкевіча і блогера Змітра Казлова (блогер «Шэры кот»), якія прызнаны палітычнымі зняволенымі.

— Яшчэ 29 ліпеня я падаў у суд Партызанскага раёна скаргі на заключэнне пад варту сваіх падабаронных Дзмітрыя Казлова (блогер Шэры кот) і Мікалая Статкевіча, – кажа Уладзімір Сазанчук. – Р азгляд гэтых скаргаў прызначылі ў адзін і той жа дзень і практычна на адзін і той жа час.

Калі я выйшаў з працэса Дзмітрыя Казлова (яго справу разглядалі першай), то высвятлілася, то скарга па справе Мікалая Статкевіча ўжо разгледжана.

І я хачу сказаць, што гэта поўнае беззаконне! У людзей жа павінна быць права на абарону. Я ж не прасіў перанесці разгляду скаргі на іншы дзень, можна было пачакаць паўгадзіны.

3 жніўня я падаў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне па Дзмітрыю Казлову, а вечарам заехаў у суд Партызанскага раёна, каб узяць копію пастановы на рашэнне па Мікалаю Статкевічу. Сакратар мне кажа: “Мы вам ужо даслалі ў кансальтацыю”. Можа і даслалі, але ж не факт, што атрымаю ў час. А тэрмін абскарджвання – 24 гадзіны. Таму і запатрабаваў яшчэ адну копію.

І што вы думаеце?! Не далі. Сакратарша два разы бегала кансультавацца з суддзёй, спачатку патрабавала ордэр, якія пацвярджае мае адвакацкія паўнамоцтвы, а затым наогул проста сказалі: “Не даваць”.

— На ваш погляд, якія перспектывы справы Мікалая Статкевіча?

— Дажывем да 9 жніўня, а там пабачым перспектывы, хаця мне відавочна, што заведзеныя крымінальныя справы ў дачыненні да Статкевіча – гэта мыльная бурбалка, якую надзьмулі, калі гэта было патрэбна.

Пра новую крымінальную справу супраць Мікаля Статкевіча – “арганізацыя масавых беспарадкаў” — я наогул даведаўся не ад прадстаўнікоў следства, якія мусілі ў яго прысутнасці паведаміць кліенту пра справу, а ад жонкі Статкевіча.

Майму абурэнню не было мяжы, бо павінна ж быць нейкай элементарнае прававое поле. Ёсць жа законы і правілы, якія неабходна выконваць.

Хая сам Мікалай Статкевіч, калі даведаўся пра новую крымінальную справу, сказаў коратка: “Трызненне сівой кабылы”.

І мне зразумела, што артыкул прыдуманы для таго, каб аказваць на палітвязняў дадатковы ціск.

Відавочна, што рашэнне па гэтай справе і справе іншых палітвязняў будзе прымацца не прававое, а палітычнае.

– Як сябе адчувае Мікалай Статкевіч у СІЗА на Валадарскага?

– Прэтэнзій да адміністрацыі ізалятара ён не прад’яўляе, але напісаў заяву, каб яго трымалі ў адзіночнай камеры.

Ходзіць на прагулкі, займаецца фізкультурай, таму трымаецца, наколькі гэта магчыма ў СІЗА, бадзёра.

palitviazni.info


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to verify temporary file contents for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:51 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('synced') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 51