Навіны

Акцыя падтрымкі палітвязня ў дзень народзінаў

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўніцца 57 гадоў. «Падтрымаць палітвязня, даслаўшы віншавальную тэлеграму можна не выходзячы з хаты», – гаворыць Марына Адамовіч.

Жонка Міколы Статкевіча будзе ўдзячна за любыя словы падтрымкі:

– Можна паслаць ліст, можна паслаць паштоўку, а можна паслаць тэлеграму ў тым ліку і з хатняга тэлефона. У Менску па тэлефоне 166 можна проста падыктаваць тыя словы, якія Вы б хацелі сказаць у гэты дзень Міколу Статкевічу. Я ўдзячная за любую падтрымку. Я думаю і ўпэўнена, што Мікола будзе вельмі рады атрымаць словы падтрымкі ў дзень свайго нараджэння. Дзякуй вялікі!

Мікалай Статкевіч апошні зняволены з кандыдатаў на прэзідэнта ў выбарах 2010 года. Палітык ужо 2,5 годы ўтрымліваецца за кратамі. Палітвязень прынцыпова не падпісвае прашэння пра памілаванне.

Старшыня аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд прапануе апазіцыі зрабіць Мікалая Статкевіча сімвалам беларускай апазіцыі.

Напісаць палітвязню можна па адрасу: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя