Навіны

Акцыя салідарнасці: чацвёртая гадавіна разгону Плошчы ў Менску

Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве, прысвечаную сумнай даце – чацвёртай гадавіне разгону Плошчы ў Менску.  Акцыя распачалася з агульнага збору ўдзельнікаў на Майдане Незалежнасці каля стэлы. Удзельнікі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і пачалося веча. Першым выступіў старшыня Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык. Ён распавеў прысутным пра падзеі 19 снежня 2010 году і нагадаў, што акцыя праходзіць пад трыма лозунгамі:

1) Свабоду беларускім палітвязням: Мікола Статкевіч (кандыдат у прэзідэнты РБ у 2010 г.), Ігар Аліневіч, Мікола Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Андрэй Бандарэнка. І адмена незаконнага прысуду Юрыю Рубцову. Таксама было вылучана патрабаванне да беларускай апазіцыі, каб урэшце-рэшт усе дэмакратычныя сілы вылучылі Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца у 2015 годзе.

2) Патрабаванне надаць палітычны прытулак ва Украіне беларусам-абаронцам Майдану: Зміцеру Гунічу, Анжаліке Гуніч, Галіне Сарочык, Юлі Шаблоўскай, Алегу Аўчыннікаву.

3) Свабоду беларусу Зміцеру Лысковічу, сябру „Правага сектару”, які прызнаны палітвязнем ужо ў сенняшняй Украіне і які зараз сядзіць за кратамі ў Лук’яніўскім СІЗА.

Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве Рух Салідарнасці „Разам” правеў акцыю салідарнасці ў Кіеве

Пасля заканчэння веча ўдзельнікі акцыі пайшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, скандуючы па дарозе „Слава Украіне”, „Жыве Беларусь”, „Свабоду палітвязням» ды іншыя. Каля амбасады высунулі галоўнае патрабаванне да беларускіх уладаў – вызваліць усіх палітвязняў. Да прысутных з амбасады ніхто не выйшаў.

Па заканчэнні пікетавання беларускай амбасады арганізатары акцыі заклікалі падтрымаць акцыю, якую будзе ладзіць Камітэт вызвалення палітвязняў і Рух Салідарнасці „Разам” 23-га снежня пад амбасадай Расеі аю 11-й гадзіне. Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць ад расейскіх уладаў вярнуць украінскага актывіста, кіраўніка УНА-УНСО Міколу Карпюка, які быў выкрадзены расейскім ФСБ у сакавіку 2014 году.

Беларускае Радыё Рацыя