Грамадская акцыя

Акцыя супраць вучэнняў і прысяга вернасці Беларусі на Кастрычніцкай плошчы

Лідар «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч заклікаў 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, узяць удзел у акцыі папярэджання на Кастрычніцкай плошчы Мінску і прыняць прысягу на вернасць Айчыне.

Акцыя папярэджання распачалася на Кастрычніцкай плошчы Мінску каля 19.00. 

Акцыя мае на мэце выказаць нязгоду з правядзеннем вучэнняў “Захад–2017” і з уцягваннем Беларусі ў вайсковыя канфлікты. На яе заклікаў прыходзіць Мікалай Статкевіч.


Каля Палаца Прафсаюзаў распачаўся мітынг. У акцыя бяруць удзел некалькі сотняў чалвек.





Была прынятая дэкларацыя, дзе нагадвалася, што Беларусь узяла на сябе абавязак прытрымлівацца нейтралітэту. Мітынгоўцы выказаліся супраць удзелу Беларусі ў вайсковым саюзе з краінай, якая вядзе вайну на чужой тэрыторыі.