Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Здарэнні

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова затрымалі праз цішотку са сцягам

Леанід Кулакоў правёў у аддзяленне міліцыі тры гадзіны і пасля гэтага вызвалены.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшоў у суд Менскага раёна для таго, каб забраць фотаапарат, сканфіскаваны ў яго падчас папярэдняга арышту. Ля ўваходу да ягонай машыны падышлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, які размаўляў з актывістам праз тэлефон. З ягоных слоў, Леаніда Кулакова адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна. Пасля гэтага сувязь з актывістам знікла.

Праз тры гадзіны пасля затрымання Леанід Кулакоў звязаўся з charter97.org і паведаміў, што знаходзіцца на свабодзе. З ягоных слоў, супрацоўніца суда Менскага раёна выклікала міліцыю праз цішотку з выявай бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», якая была надзетая на яго. «Яна заявіла супрацоўнікам, што я выкарыстоўваю такім чынам незарэгістраваную сімволіку. Аднак, калі мяне даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, міліцыянты не знайшлі ў гэтым складу правапарушэння і праз прыкладна тры гадзіны мяне вызвалілі», – распавёў актывіст.

Нагадаем, 23 чэрвеня суд Менскага раёна прысудзіў Леаніда Кулакова да 10 дзён арышту за фатаграфаванне плаката ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова.

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34