Навіны

Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачут

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў падчас прэзентацыі гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме.

Імпрэза, арганізаваная нацыянальным прадстаўніцтвам міжнароднай праваабарончай арганізацыі, 24 лютага праходзіла ў будынку Італьянскай энцыклапедыі.  

У сваім выступе падчас прэзентацыі Алесь Бяляцкі выказаў падтрымку дзейнасці актывістаў Amnesty International і прадставіў асноўныя праблемы нашага рэгіёну. “Распавёў пра складанае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сказаў, што расійскія ўлады дэстабілізуюць сітуацыю ва ўсім рэгіёне і ў Еўропе выразна пахне вайной. Сказаў, што голас правабаронцаў з розных краінаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты”, – рэзюмаваў кіраўнік “Вясны”.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны з удзелам Расіі, які забраў жыцці сотняў цывільных асобаў, апынуўся ў фокусе Дакладу Amnesty International 2014/15 пра становішча з правамі чалавека ва ўсім свеце. Даклад, прадстаўлены сёння ў розных краінах, будзе апублікаваны на абноўленым сайце міжнароднай арганізацыі 25 лютага. 

spring96.org