Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Актуальна

Алесь Бяляцкі: Ніякіх пераменаў да лепшага ў Беларусі няма

Дональда Туска ўвялі ў аблуду, ніякіх «пазітыўных сігналаў» Менск не шле.

Улады рассылаюць «лісты шчасця» беларускім незалежным СМІ, закупляюць спецабсталяванне для блакавання непажаданых сайтаў, палітвязням дадаюць новыя тэрміны або змяшчаюць у больш суровыя турмы. А тым часам, старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск мяркуе, што ад Менска «паступаюць пазітыўныя сігналы». Былы палітвязень, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі насупраць, бачыць толькі пагаршэння і не разумее, з чым звязаны аптымізм чыноўнікаў Еўразвязу.

– Адназначна Туска ўвялі ў аблуду, таму што ніякіх пазітыўных сігналаў у Беларусі няма. Больш за тое, мы нават назіраем трывожныя сігналы ў гэтай сферы. Яны датычацца палітвязняў і іх ўмоў утрымання, якія пагоршыліся за апошнія месяцы. Гэтая праблема нікуды не знікла і ўсё развіваецца як раз у горшы бок, – кажа праваабаронца.

– Таксама нядаўна стала вядома аб тым, што ўлады закупляюць «глушылкі» для блакавання сайтаў і рассылаюць папярэджанні незалежным СМІ. Чым гэта можа абярнуцца?

– Што тычыцца апошніх «лістоў шчасця» з Міністэрства інфармацыі, то гэта гаворыць пра тое, што ўлады пачалі рыхтавацца да выбараў і спрабуюць пусціць хвалю страху сярод незалежных СМІ і сайтаў, а вельмі верагодна, што іх хутка пачнуць і блакаваць.

– Гэта значыць, «выбары» пройдуць у звыклай атмасферы?

– Так, выбары будуць адбывацца на тых жа ўмовах, у якіх яны праводзіліся раней. А гэта значыць, што ніякіх пераменаў да лепшага няма. Усё гэтак жа прадаўжаюцца пераследы актывістаў, якія нешта робяць, праводзяць мірныя акцыі пратэсту. Таму ніякіх сігналаў пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі няма. Няма нічога, што б пра гэта сведчыла. Самым апошнім прыемным сігналам было маё вызваленне. Але з таго часу прайшоў ужо амаль год. Але цягам гэтага года ў нас толькі дрэнныя навіны.

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34