Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (+ відэа)
Беларускія палітвязні маюць патрэбу ў салідарнасці.
У Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» – менавіта так называецца кніга, цалкам падрыхтаваная падчас знаходжання Алеся Бяляцкага за кратамі. Пры гэтым прэзентацыя стала сімвалічнай акцыяй салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія ўсё яшчэ застаюцца ў турмах.
Слова «палітвязень» трывала ўвайшло ў лексікон сучаснай Беларусі. На сёння ў турмах і на «хіміі» знаходзяцца прынамсі шэсць чалавек, якіх беларуская і міжнародная супольнасць прызнала пацярпелымі за свае палітычныя перакананні. Пры гэтым пакутуюць палітвязні за кратамі і сёння. Даслоўна напярэдадні з\’явілася інфармацыя пра Мікалая Дзядка, які парэзаў сабе рукі і жывот на знак пратэсту супраць катаванняў. Прадаўжаецца ціск на экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Трывожнае маўчанне захоўваецца вакол Ігара Аліневіча. Палітвязню Юрыю Рубцову напярэдадні Пружанскі раённы суд дадаў да цяперашняга пакарання абмежаванне волі ў яшчэ два гады калоніі.
Госць «Гарачага каментара» на «Белсаце» – праваабаронца Алесь Бяляцкі.