Навіны

Алесь Бяляцкі прэзентаваў у Брэсце сваю кнігу

У Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі экс-палітвязня Алеся Бяляцкага. «Іртутнае срэбра жыцця» была напісана кіраўніком незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» за кратамі. Кніга складаецца з лістоў, якія ён дасылаў са зняволення.

Як вядома, Алесь Бяляцкі 23 лістапада 2011 года быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва «ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Прыбыткамі суд прызнаў грошы, якія прызначаліся для праваабарончай дзейнасці «Вясны». Праваабаронца быў вызвалены паводле амністыі 21 чэрвеня 2014 года.

«Справа мела палітычны падтэкст, і яе галоўная задача — знішчыць «Вясну», скампраметаваць мяне і пасадзіць, калі не з\’еду за мяжу. А я адчуваў, што ўсё ідзе значна лепш, чым магло быць, калі б я з\’ехаў. Паспрабуй з-за мяжы апраўдацца ў тым, што было! Пра гэты перыяд фактычна напісана кніжка», — распавёў Алесь Бяляцкі.

На сустрэчу з Бяляцкім у Брэсце прышлі больш за 30 чалавек. Пасля прэзентацыі кожны прысутны атрымаў у падарунак па кнізе з аўтографам аўтара.

euroradio.fm