Алесь Бяляцкі прызнаны “Абаронцам грамадзянскіх правоў” года
Цэнтр “Вясна”, які ён прадстаўляе, атрымае ўзнагароду ў 50 тысяч еўра.
Прэмія ўручаецца шведскім праваабарончым цэнтрам Civil Rights Defenders. Алесь Бяляцкі абараняў грамадзянскія правы нягледзячы на небяспеку, адзначаюць шведскія праваабаронцы.
Пераможца атрымае дыплом і статуэтку, а праваабарончая арганізацыя, якую ён прадстаўляе, — грашовую прэмію ў 50 тысяч еўра.
Узнагароду замест Алеся Бяляцкага атрымае 4 красавіка яго жонка Наталля Пінчук.
Прэмія “Абаронца грамадзянскіх правоў” уручаецца другі раз, летась яе атрымала Наташа Кандіч з Сербіі, якая доўгі час займаецца расследаваннем вайсковых злачынстваў.