Навіны

Амапаўцы забаранілі дзяўчатам на Кастрычніцкай плошчы дарыць кветкі

Удзень 1 жніўня на Кастрычніцкай плошчы прайшоў «флэшмоб жаноцкасці».

Як распавёў фотакарэспандэнт tut.by, праз некалькі хвілін пасля пачатку флэш-мобу да Кастрычніцкай плошчы пад\’ехаў мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПу і некалькі праваахоўнікаў у цывільным пачалі здымаць тое, што адбываецца. Ва ўдзельніц акцыі ўдакладнілі, з якой мэтай яны адорваюць кветкамі незнаёмых жанчын, а затым папрасілі згарнуць мерапрыемства і разысціся.

«Задача супрацоўнікаў міліцыі і палягае ў тым, каб сачыць за парадкам у горадзе. Таму цікавасць супрацоўнікаў міліцыі да гэтай акцыі заканамерная. Наколькі мне вядома, пасля непрацяглай гутаркі з удзельнікамі акцыі і ўдакладнення дэталяў міліцыянты прэтэнзій да іх не мелі. Яны не затрымліваліся, не дастаўляліся ў органы ўнутраных спраў», – распавёў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.