Amnesty International прадэманстравала здымкі расейскай тэхнікі ў Данбасе
Праваабарончая арганізацыя абвінаваціла Расею ў дапамаганні сепаратыстам.
Amnesty International апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць на вялікую колькасць расейскай бронетэхнікі і артылерыі на ўсходзе Украіны. У гэтым жа дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі, яна абвінавачвае і ўкраінскіх сілавікоў, і сепаратыстаў у выкраданнях і катаваннях людзей і магчымых вайсковых злачынствах.
“Amnesty International заклікае ўсе стораны, уключаючы Расею, спыніць парушэнне законаў вайны”, – гаворыцца ў дакладзе.
“Усе стораны гэтага канфлікту дэманструюць грэбаванне жыццямі мірнага насельніцтва і непрыкрыта парушаюць свае міжнародныя абавязацельствы, – сказаў генеральны сакратар арганізацыі Саліл Шэці – паводле наяўнай у нас інфармацыі, Расея распальвае канфлікт як сваім прамым удзелам, так і аказаннем дапамогі сепаратыстам Усходу. Расея павінна спыніць бесперапынныя пастаўкі зброі і іншую дапамогу паўстанцам, якія глыбока ўгразлі ў самых грубых парушэннях правоў чалавека”.
На здымках, прадэманстраваных праваабаронцамі, як сцвярджаецца, “бачныя шэсць самаходных гаўбіц, якія рухаюцца ў бок паўднёва-ўсходу”. Паводле звестак AI, з 13 да 29 жніўня на тэрыторыі Украіны ўздоўж мяжы з\’явіліся новыя агнявыя пазіцыі. “Відаць 122-міліметровыя гаўбіцы Д-30, нацэленыя на захад … 29 жніўня можна разглядзець шэсць браніраваных машын падвышанай праходнасці (хутчэй за ўсё, БРДМ-2)”, – мяркуюць праваабаронцы.
Крэмль нязменна адмаўляе які-небудзь удзел у баявых дзеяннях ва Украіне. Аднак спадарожнікавыя здымкі і сведчанні відавочцаў, сабраныя арганізацыяй, пераканаўча даказваюць, што цяпер сутыкненні набылі характар таго, што, на думку Amnesty International, можна разглядаць як міжнародны ўзброены канфлікт.
Рис. 1. Вид на Старобешеве: Приблизно 12 км на схід від Старобешеве, біля села Прохоровське, на території можна побачити нову позицію артилерії та бойових машин (26-29 серпня). Дві ділянки (1 і 2), зокрема, показують високу активність.
Рис. 2. © DigitalGlobe, 2014.
Рис. 3. © DigitalGlobe 2014.
На ділянці 1 можна побачити дві нові позиції артилерії, направлені на захід (13-26 серпня).
Рис. 4. 27 серпня було помічене значне зростання кількості бойових машин, розміщених на захід від позицій артилерії. © DigitalGlobe, 2014.
Рис. 5. Ймовірно, артилерія Д-30, біля якої можна побачити бункери. Дата зображення: 27 серпня. © DigitalGlobe. |
Рис. 6. Ймовірно, БРДМ-2с, броньована розвідувально-дозорна машина. Дата зображення: 27 серпня. © DigitalGlobe. |
Рис. 7. З 13 по 26 серпня спостерігалося значне збільшення кількості артилерії і бойових машин. Зображення, зроблене 26 серпня, показує ймовірно шість самохідних гаубиць 2С19 Мста. © DigitalGlobe, 2014.
Рис. 8. На зображенні, зробленому 29 серпня, можна побачити додаткові бойові машини; вогневі позиції перенаправлені з південного заходу на захід. © DigitalGlobe, 2014.
Рис. 9. Збільшений вид ймовірних гаубиць Мста-С . © DigitalGlobe.