Навіны

Андрэй Палуда: За скарачэннем “чорнага спісу” не варта чакаць вызваленя палітвязняў

«За скарачэннем спісу беларускіх чыноўнікаў, якія падпадаюць пад візавыя санкцыі Еўразвязу, не варта чакаць такога крока беларускага рэжыму, як вызваленне палітычных вязняў», – такога меркавання прытрымліваецца праваабаронца цэнтру «Вясна» Андрэй Палуда.

На яго думку, у Еўропе вельмі хутка забыліся пра тое, што адбылося ў 2010 годзе і цяпер выкарыстоўваюць палітыку падвойных стандартаў:

– Ужо неаднойчы бачылі, што пасля пэўнай “адлігі” улады ўводзілі больш жорсткія захады. Ідзе кампанія па выбарах прэзідэнта, а за кратамі Мікалай Статкевіч – кандыдат у прэзідэнты 2010 года. Мы мусім улічваць гэтую сітуацыю.

СЛУХАЙЦЕ ТУТ СЛУХАЙЦЕ ТУТ

Рада Еўрапейскага звязу вырашыла выключыць шэраг беларускіх чыноўнікаў са спісу асобаў, якія падпадаюць пад санкцыі. Са спісу выключаныя, у прыватнасці, былая памочніца Лукашэнкі Наталля Пяткевіч, экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас, былы старшыні Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў, былы намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Яўген Палудзень. Акрамя таго сярод выкрэсленых з чорнага спісу – суддзі, а таксама чатыры кіраўнікі навучальных устаноў. Беларускі МЗС вітаў рашэнне Еўразвяза, але назваў яго недастатковым, заявіў пры гэтым пра неабходнасць адмены ўсіх санкцый.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя