Навіны

Андрэй Саннікаў на свабодзе

Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адпушчаны сёння з калоніі ў Наваполацку. Зараз ён знаходзіцца ў Віцебску. За ім ужо выехалі паплечнікі. У найбліжэйшы час Саннікаў прыедзе ў Мінск.

Андрэй Саннікаў на свабодзе

Андрэй Саннікаў быў асуджаны 14 мая 2011 года. Суддзя Наталля Чацвярткова засудзіла яго за ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі» на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор Антон Загароўскі прасіў сем гадоў)