Андрэй Саннікаў: Новыя выбары – жаданне большасці беларусаў
Сёння ў Менску была створаная платформа для аб\’яднання ўсіх здаровых дэмакратычных сіл у Беларусі.
Пра гэта сайту charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў.
«Еўрапейская Беларусь» падтрымлівае тыя ідэі, якіяпрагучалі сёння на прэс-канферэнцыі апазіцыі. Больш за тое, адзін з каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» вінен быў у ёй удзельнічаць, але праз тэхнічныя прычыны не змог гэтага зрабіць.
Мы раней ужо агучвалі сваю пазіцыю, якая супадае з тым, што было сказана на прэс-канферэнцыі. Гэта непрызнанне «выбараў», байкот гэтага фарсу і патрабаванне новых выбараў пад міжнародным кантролем.
Я хачу асабліва падзякаваць Мікалую Статкевічу за праяўленую ініцыятыву і мужнасць у адстойванні сваіх прынцыпаў. Ён стварыў сёння добрую платформу для аб\’яднання ўсіх здаровых сілаў у Беларусі для таго, каб пераадолець найглыбейшы крызіс.
Патрабаванне новых выбараў, якое сёння прагучала, цалкам магчымае, паколькі сёння гэта з\’яўляецца пераважным жаданнем усяго беларускага народа.
У гэтай сувязі хацелася б звярнуцца да нашых сяброў у Еўропе з заклікам па-новаму ацаніць сітуацыю ў Беларусі, прыслухацца да меркавання лідараў апазіцыі, якія прайшлі праз жорсткія рэпрэсіі і турмы, і выпрацаваць сумесны план дэмакратычных змен у Рэспубліцы Беларусь», – заявіў Андрэй Саннікаў.