Грамадская акцыя

«Атам мірным не бывае!» Чарнобыльскі шлях праз 30 гадоў пасьля катастрофы УЖЫВУЮ

У Менску праходзіць традыцыйная акцыя памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю, тэкставы онлайн і твітэр-рэпартаж зь менскай акцыі.

У гэтым годзе Менгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі з 18.00 да 18.30 каля кінатэатру «Кастрычнік». Потым адбудзецца шэсьце па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы ў гонар абраза Маці Божай «Адшуканьне згінулых», дзе з 20.00 да 21.00 заплянаваны мітынг і цырымонія ўскладаньня кветак.

Арганізатарамі «Чарнобыльскага шляху» выступілі Партыя БНФ, рух «За свабоду», рух салідарнасьці «Разам», Беларуская партыя «Зялёныя», Абʼяднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ганаровай старшынёй аргкамітэту стала ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.

Радыё Свабода