Беларусь – на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды слова
«Рэпарцёры без межаў» прэзентавала рэйтынг свабоды слова паводле вынікаў даследавання 2015 года.
Лепш за ўсё са свабодай слова ідуць справы ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландах, Швэцыі, Новай Зеландыі, Аўстрыі, Канадзе і Ямайцы.
Сярод постсавецкіх краін найлепшая сітуацыя – у Эстоніі, якая на 10-м месцы. Беларусь у гэтым спісе на 157 месцы.
А вось на якіх месцах размясціліся іншыя дзяржавы з былога СССР:
28. Латвія;
31. Літва;
69. Грузія;
72. Малдова;
78. Арменія;
88. Kыргызстан;
116. Taджыкістан;
129. Украіна;
152. Расея;
160. Kaзaхстан;
162. Aзeрбайджан;
166. Узбекістан;
178. Tуркменістан.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка «традыцыйна» трапляе ў спіс «знішчальнікаў прэсы» (predators of the press), які таксама штогод складаюць праваабаронцы з «Рэпарцёраў без межаў».