Актуальна

Беларусь з 1 верасня ўзмацняе патрабаванні да сырога малака

У прыватнасці, па колькасці саматычных клетак і бактэрыяльнай абсямененасці. Гэта прадугледжана змяненнем да дзяржаўнага стандарту Беларусі СТБ 1598-2006 «Малако каровіна сырое. Тэхнічныя ўмовы», якое ўступае ў сілу з 1 верасня.

Гэты дзяржстандарт дзейнічае ў рэспубліцы з 1 жніўня 2006 года. Унясенне змянення было ініцыіравана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання для павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемага ў Беларусі малака і малочнай прадукцыі.

Таксама з 1 верасня Беларусь адмаўляецца ад другога гатунку малака — усё малако цяпер будзе дзяліцца на тры гатункі: экстра, вышэйшы і першы.

У Дзяржстандарце ўпэўнены, што забеспячэнне выпуску малака ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі будзе стымуляваць вытворцаў сырога малака да павышэння санітарна-гігіенічнага ўзроўню вытворчасці.

zviazda.by