Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Беларускі нацыянальны кангрэс пачнецца 15 траўня у 12.00 у парку Янкі Купалы

У нядзелю 15 траўня а 12.00 у скверы Янкі Купалы ў Менску пачне працу Беларускі нацыянальны кангрэс.

Перад дэлегатамі Кангрэсу з уступнай прамовай выступіць першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч.

Пра гэта сёння ў Фэйсбуку напісаў сябра аргкамітэта Кангрэсу Мікалай Статкевіч

«Запрашаем прыйсці ўсіх, хто хоча свабоды для нашай краіны. Падтрымайце дэлегатаў і сваё права на мірныя сходы. Жыве вольная Беларусь!», – напісаў палітык.

На думку Статкевіча, «улада ўсё больш баіцца народа».

«Мы пастанавілі правесці Беларускі нацыянальны кангрэс пад адкрытым небам. Справа ўжо не толькі ў выключна важным для вызвалення краіны аб\’яднанні дэмакратычных сіл. Мы хочам таксама абараніць права ўсіх грамадзян на мірныя сходы, гарантаванае Канстытуцыяй», – заявіў палітык.