Беларускія вязні сумлення ў Сілезіі — Дзень Волі ў Катавіцэ
— Беларускія ўлады баяцца голасу і волі народа. Яны хочуць ізаляваць зняволеных, абудзіць у іх пачуццё, што яны забытыя. Не дапусцім гэта! Мы звяртаемся да беларускіх улад з патрабаваннем іх вызвалення. Давайце падтрымаем акцыю салідарнасці, падпішам петыцыю, ініцыяваную офісам доктара Марэка Мігальскага. Кожны голас надзвычай важны! — так прагучалі словы Марыны Адамовіч, жонкі беларускага палітычнага вязня Мікалая Статкевіча да ўдзельнікаў Дня Волі ў Катавіцэ, якія прачытала асістэнтка д-ра Марэка Мігальскага Ганна Бялас.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
25 сакавіка ва ўсім свеце беларусамі адзначаецца Дзень Волі.
З гэтай нагоды, офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага разам з Незалежнай асацыяцыяй студэнтаў Універсітэта Сілезіі арганізавалі паказ фільма «Дарога Статкевіча», які прысвечаны беларускаму вязню сумлення, апошняму кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу застаецца за кратамі, Мікалаю Статкевічу.
Непасрэдна перад паказам памочнікі доктара Марэка Miгальскага Ганна Бялас і Ганна Kоколюс расказалі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Яны распавялі пра тое, як беларускія ўлады спрабуюць ізаляваць палітычных вязняў, каб аказаць ціск на іх фізічна і разумова. Яны таксама азнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з асобай Мікалая Статкевіча — адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта на выбарах 2010 года і адзінага палітвязня, асуджанага за «арганізацыю масавых беспарадкаў і актыўны ўдзел у іх», які да гэтага часу ўтрымліваецца ў турме.
Ганна Бялас распавяла, якой важнай для палітычных зняволеных з\’яўляецца наша салідарнасць з імі. «Кожная літара , кожная паштоўку дадае аптымізму і прымушае іх верыць, што ёсць хтосьці, хто памятае пра іх, хто папярэджвае пра іх і цэніць іх барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь», — падкрэсліла яна.
Памочніцы еўрадэпутата расказалі аб акцыі, ініцыяванай доктарам Мігальскім „One More 2 Be Free” і заклікалі студэнтаў падпісваць петыцыю і прыняць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці.
— Хадайніцтва, падпісанае тысячамі людзей, якія дэманструюць салідарнасць у барацьбе супраць рэжыму, паказвае, што мы супраць катаванняў і жорсткага абыходжання з палітзняволенымі. Ваш подпіс пад петыцыяй будзе сведчыць пра тое, што мы не абыякавыя да лёсу палітычных зняволеных, — сказала Ганна Бялас.
У канцы яна зачытала ліст Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, да ўдзельнікаў.
Пасля гэтага, дзякуючы магчымасці, прадстаўленай тэлеканалам «Белсат», быў паказаны фільм «Дарога Статкевіча » .
На сустрэчы было шмат студэнтаў — у зале сабраліся больш за 60 чалавек. Пасля паказу адбылася дыскусія.
Партнёрамі мерапрыемства з\’яўвіліся парталы «Korespondent Wschodni” і «Nowa Politologia”, a таксама «Белсат», якія перадаў фільм «Дарога Статкевіча» .