Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Беларусы Варшавы пратэстуюць супраць удзелу Лукашэнкі ў саміце «Усходняга партнёрства»

У Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць прысутнасці Лукашэнкі на саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе ў Рызе 21-22 траўня.

«Мы катэгарычна супраць таго, каб Аляксандр Лукашэнкамеў хоць які афіцыйны візіт у Латвію», – заявіў «Радыё Рацыя» лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

У Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць прысутнасці Лукашэнкі на саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе ў Рызе 21-22 траўня.

Са слоў Вячаслава Сіўчыка, еўрапейскія палітыкі робяць вялікую памылку, спрабуючы «падлабуньвацца» да Лукашэнкі:

– Нас вельмі засмуцілі тыя інтэрв\’ю, у якіх кіраўнікі Латвіі заявілі, што яны з вялікім задавальненнем сустрэліся б з дыктатарам, калі б ён прыехаў у Рыгу. Мы звяртаем увагу і латвійскіх палітыкаў, і палітыкаў Еўропы, што, дзякуючы такой палітыцы Еўразвязу, рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі. Сведчаннем гэтага з\’яўляецца і судовая расправа, якая прайшла 4 траўня над лідарам апазіцыі Мікалаем Статкевічам.

Удзельнікі акцыі мяркуюць, што замест таго, каб падтрымліваць дыктатуру Лукашэнкі, трэба дапамагаць беларускаму народу вярнуцца ў Еўропу. Арганізатары акцыі з руху салідарнасці «Разам» перадалі зварот латвійскаму амбасадару з заклікам не запрашаць Лукашэнку ў Рыгу.

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34