БХД можа трапіць у Кнігу Гінэса праз колькасць спробаў рэгістрацыі
Сябры аргкамітэту «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» зрабілі пятую спробу зарэгістраваць партыю.
Пакет дакументаў для рэгістрацыі падалі ў Мінюст 13 ліпеня. Як паведаміў у інтэрв\’ю БелаПАН сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, сябры арганізацыі не маюць ілюзій наконт поспеху гэтай спробы, так як ніякіх сігналаў аб тым, што сітуацыя змянілася, цяпер няма. Тым не менш яны робяць спробу рэгістрацыі, каб падкрэсліць, што хрысціянскія дэмакраты хочуць працаваць легальна.
Дзякуючы падачы дакументаў у Мінюст, арганізацыя зможа 3-4 месяцы існаваць у напаўлегальным статусе. Акрамя таго, актывісты БХД не адмаўляюцца ад ідэі падаць заяўку на ўключэнне партыі ў Кнігу рэкордаў Гінэса праз колькасць адмоў у рэгістрацыі.
Папярэдняя, чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі адбылася ў снежні 2011 года.