Выбары

"Бресцкая газета" правяла опытанне аб мясцовых выбарах

Мікалай Статкевіч: «Яны ж маглі не рабіць папярэдняе галасаванне, бо камісіі ўсё роўна галасы не лічаць, а толькі робяць выгляд і падпісваюць пратаколы. Але гэта як страхоўка на ўсякі выпадак».

Кіраўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч упэўнены: шанцаў выйграць гэтыя выбары ў кандыдатаў ад дэмакратычных сіл няма. Асноўная прычына ў тым, што ніякіх зменаў у выбарчым працэсе не назіраецца.

«Нават заяўленыя, анансаваныя змены выбарчага заканадаўства ці хаця б змены ў практыцы правядзення выбараў, якія ўлада ўжо паабяцала, яна не зрабіла. Яна занадта запалоханая тым, што ўбачыла ў мінулую вясну на вуліцах беларускіх гарадоў. Таму шансаў няма. Але ёсць шанец, што проста прызначаць пэўную колькасць, дзясятак мясцовых дэпутатаў па ўсёй Беларусі.

Падкрэсліваю — прызначаць. Гэта не перамога. Калі чалавек ідзе і разлічвае на тое, што яго прызначаць, мабыць, ён альбо знаходзіцца на кручку ва ўлады і ведае гэта, альбо, даруйце, стукач. Толькі такіх і будуць прызначаць. З тым, каб яны там абазначалі лібералізацыю, казалі, магчыма, нават нейкія крытычныя словы, а насамрэч знаходзіліся пад поўным кантролем».

Аб паляпшэнні выбарнай сітуацыі ў Беларусі магло б сведчыць прысутнасць прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у складзе ўчастковых выбарчых камісій. Калі іх, як і раней, не будзе – не будзе і пераменаў.

Мікалай Статкевіч звяртае ўвагу і на датэрміновае галасаванне. Калі Цэнтрвыбаркам рапартуе пра вялікую колькасць выбаршчыкаў, якія аддалі свае галасы датэрмінова, – гэта таксама прыкмета непахіснасці беларускай мадэлі выбарчай сістэмы.

«Яны не толькі заганяюць людзей на папярэдняе галасаванне, яны яшчэ завышаюць колькасць папярэдне прагаласаваўшых, іншы раз — у некалькі разоў. І таму, калі ўбачыце, што кожны дзень ідуць каласальныя лічбы, што трэць выбаршчыкаў датэрмінова галасуе, шансаў там няма».

Мікалай Статкевіч бачыць толькі адзін сэнс удзелу ў гэтым мерапрыемстве: гэта магчымасць для маладога палітыка патрэніравацца, атрымаць некаторы досвед.

Людміла СЕЛЕХ, карэспандэнт