Навіны

БТ пра «шэдэўр» з Ціхановічам: Кліп атрымаўся яскравы, але мы яго выдалілі

Рэклама «Еўравізіі» з народным артыстам Беларусі знікла з афіцыйнага YouTube канала Белтэлерадыёкампаніі.

Прома-ролік нацыянальнага адбору ўдзельніка на конкурс, які пройдзе ў траўні ў Стакгольме, піша «Спадарожнік».

Затым Белтэрадыёкампанія выдаліла яго з YouTube. Героем роліка стаў Ціхановіч, убраны ва ўціхамірвальную кашулю. «Вы што робіце! А ну, развязалі мяне! Хутка! Каму сказаў. З народнымі так не паступаюць. Не паеду я туды больш. Што я там не бачыў. Няхай маладыя туды едуць», – казаў Ціхановіч ў відэа. «Вось ты, ты падаў заяўку на «Еўравізію», – дадаў народны артыст Беларусі.

«Так і задумвалася, кліп павінен быў быць у жорсткай ратацыі роўна адзін дзень. Кліп яскравы, хто ўбачыў – той убачыў, хто не – той не», – паведаміла кіраўніца прэс-службы БелтэлерадыёкампанііІрына Яблонская.

Больш беларусы відэа з Ціханавічам ва ўціхамірвальнай кашулі не ўбачаць, якія яшчэ правакацыі падрыхтавалі для гледачоў арганізатары «Еўравізіі», у прэс-службе пакуль не каментуюць.

У 2013 годзе, нагадаем, агітаваў да ўдзелу ў нацыянальным адборы іншы вядомы артыст –Аляксандр Саладуха. Відэа з ягоным удзелам у вобразе матыля ўзарвала Байнэт. У мінулым жа годзе адбор рэкламавала барадатая Ганна Бонд. Аднак іх відэа дагэтуль можна знайсці ў сеціве.

Прыём заявак для ўдзелу ад Беларусі ў «Еўравізіі 2016» будзе доўжыцца да 21 лістапада. Самога ж прадстаўніка рэспублікі на еўрапейскім конкурсе будуць выбіраць выключна тэлегледачы – з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання.

Хартыя\’97