Чаму беларускі начальнік рэжыму не трапіў у Брусэль
Усё было гатова для прыезду беларускага начальніка рэжыму ў Брусэль:
~ і яго еўрапейскія “адбельвальнікі” са шкуры прэч вылезлі, каб абгрунтаваць важнасць візіту для ўмацавання незалежнасці Беларусі ад Расіі;
~ і ў Маскву палкоўнік КДБ, які па сумяшчальніцтве працуе міністрам замежных спраў, з\’ездзіў дый запэўніваў ў адданасці;
~ і пакаёвую апазіцыю прымусілі гэты візіт падтрымаць;
~ і ўкраінцаў насажалі, каб зноў жа Маскву ў адданасці запэўніць.
Нават аднаго беларуса за антырасейскія посты ў інтэрнэце пасадзілі.
Але, не зраслося. Адмовіліся рэальныя лідэры Еўропы сустракацца з персонай такой рэпутацыі. Адмовіліся пасля таго, калі ім нагадалі аб гэтай рэпутацыі і распавялі пра цяперашнюю “эскалацыю лібералізацыі”.
А без такіх сустрэч нарывацца на незадаволенасць свайго маскоўскага сюзерэна мінскім васалу сэнсу не мела. Вось і пайшла прахам ўся сумесная праца “адбельвальнікаў” і КДБ.
Раю еўрапейскім “симпатизантам” беларускага рэжыму ў наступны раз спачатку адразу браць дазвол на такі візіт у Крамлі. Так яно надзейней будзе.
Мікалй Статкевіч, facebook.com