Чарговае паседжанне Рады БНК
7 снежня 2016 года адбылося чарговае пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.
Сябры Рады разгледзелі і прызналі пратаколы аб стварэнні Магілёўскай і Гарадзенскай рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл. Кіраўнікі гэтых кааліцый – Юры Новікаў(Народная Грамада) і Сяргей Верамеенка(БХД) адпаведна, увайшлі ў склад Рады.
Таксама была абмеркавана і зацверджана сімволіка БНК.
Рада абмеркавала сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне і прыняла заяву з ацэнкай гэтай сітуацыі. Была ўтворана камісія Рады БНК па сацыяльна-эканамічным пытанням. Яе старшынём абраны Генадзь Фядыніч.
Рада разгледзела пытанне пра пагрозы незалежнасці Беларусі. Па вынікам абмеркавання гэтага пытання была прынята заява і пастанова аб стварэнні вайсковай камісіі Рады. Старшынём гэтай камісіі абраны Мікалай Статкевіч.
Таксама Рада БНК рада абмеркавала працяг кампаніі “Ўладу – народу” ў наступным годзе. Наступным мерапрыемствам кампаніі будзе святкаванне Дня Волі.
Улічваючы складанасць геапалітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, Рада БНК лічыць, што святкаванне Дня Волі павінна прайсці годна, у цэнтры сталіцы і прадэманстраваць волю і рашучасць беларускіх патрыётаў да абароны сваёй краіны і сваіх правоў.
У сувязі з гэтым Рада ініцыюе стварэнне нацыянальнага аргкамітэта для годнага святкавання Дня Волі.