Грамадская акцыя

«Чарнобыльскі шлях» у Менску дазволены

Збор – 26 красавіка а 14:00 каля кінатэатра “Кастрычнік”.

17 красавіка адбылася сустрэча арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» з чыноўнікамі Менгарвыканкама. Акцыя была дазволеная з некаторымі зменамі ў праграме, паведаміў charter97.org адзін з заяўнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

«Акцыю дазволілі, хоць улады скарацілі час збору на паўгадзіны: удзельнікам дазволілі збор каля кінатэатра з 14:00 да 14:30. Шэсце дазволенае да Чарнобыльскай капліцы. Яно пройдзе з 14:30 да 16:00.

Запрашаем далучыцца ўсіх. Мы маем права на свабоду сходаў і павінны за яго змагацца. Кожны можа ўзяць з сабой бел-чырвона-белыя стужачкі і сцягі», – сказаў палітык.

Нагадаем, 10 красавіка ў Менгарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка. Арганізатары папрасілі гарвыканкам дазволіць правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор ля кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін і шэсце вуліцай Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых», размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў. Мітынг у гэтым годзе было пастаноўлена не праводзіць.

Хартыя\’97