Навіны

Чыгуначны вакзал Менска эвакуявалі праз тэрмас

Учора позна ўвечары з будынка залы чакання менскага чыгуначнага вакзала эвакуявалі 170 чалавек.

Як выявілася, у праваахоўныя органы паступіла трывожнае паведамленне аб падазроным прадмеце, паведамляе «Інтэрфакс».

Доступ у залу чакання, якая размешчаная на трэцім паверсе вакзала, быў зачынены 20 хвілін, і яшчэ да прыбыцця брыгады сапёраў знайшоўся гаспадар падазронага прадмета. Выявілася, што ёмістасць, якая выклікала паніку – гэта тэрмас, які пакінуў у зале чакання пенсіянер з Чавускага раёна.

– Да прыбыцця СПГ в/ч 5448 пенсіянер 1949 года нараджэння з вёскі Верамейкі Магілёўскай вобласці апазнаў прадмет – металічны тэрмас, – распавялі ў Менскай гарадской управе МНС.

Хартыя\’97