Ці дазволяць еўрадэпутату сустрэцца з беларускімі палітвязнямі?
Польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся да адпаведных беларускіх установай з просьбай дазволіць яму ўезд у Беларусь і сустрэчу з палітычнымі вязнямі.
На цяперашні момант яму паведамілі, што просьбу разгледзяць.
– Перш за ўсё звярнуўся з просьбай пра магчымасць уезду ў Беларусь і магчымасць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Змітром Дашкевічам, над якімі еўрадэпутат узяў шэфства. Пакуль што няма ніякай інформацыі. Была толькі інфармацыя з беларускага Міністэрства ўнутраных спраў, што да нейкага там моманту гэты ліст да іх не трапіў, але разумаю, што цяпер ліст ужо ёсць і разглядаецца мая просьба. Такім чынам, чакаю інфармацыі, ці будзе магчымасць сустрэцца з палітвязнямі.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі актыўна займаецца справамі беларускіх палітычных зняволеных, раней меў апякунства над Змітром Бандарэнкам, выступаў з шэрагам запытаў у розныя еўразвязаўскія структуры, польскія і беларускія ўстановы ў абарону беларускіх палітычных вязняў. З яго ініцыятывы ў інтэрнэце з’явіліся электронныя петыцыі ў падтрымку палітвязняў, а таксама супраць дазволу Беларусі прымаць Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя