Навіны

Ціск на актывістаў анархісцкага руха працягваецца

З’явілася інфармацыя пра прывентыўныя папярэджанні актывістаў анархісцкага руху пра недапушчальнасць парушэння арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.

Стала вядома, што пасля аблавы на панк-канцэрт у клубе ”Піраты” і арышце некаторыхяго ўдзельнікаў, да актывістаў пачалі прыходзіць участковыя і выклікаць іх на размовы. На такіх “сустрэчах” іх афіцыйна папярэджваюць пра недапушчальнасць працягвання здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных артыкулам 1 указанага Закона.

Аднак, трэба адзначыць, што згодна арт. 10 Закона “Аб супрацьдзеянніэкстрэмізму” афіцыйнае папярэджанне аб’яўляецца “заснавальніку (ўдзельніку), кіраўніку, іншай службовай асобе кіруючага органа арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, заснавальніку сродкаў масавай інфармацыі, іншаму грамадзяніну пры выяўленні прыкмет падрыхтоўкі да здзяйснення імі дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона”. Менавіта, ў арт. 1 дадзена вызначэнне экстрэмізму і экстрэмісцкай дзейнасці, пра недапушчальнасць працягнення якой супрацоўнікі органаў папярэджваюць.

Тым не менш, на дадзены момант няма ніякія падстаў, каб папярэджваць актывістаў, якія раней не былі прыцягнуты да адказнасці за “экстрэмізм” і каб падазраваць іх у здзяйсненні ў будучым імі такіх дзеянняў.

Раней ужо былі падобныя выклікі актывістаў, але можна заўважыць, што гэта можа быць звязана як з мэтанакіраваным ціскам на актыўную моладзь, так і “разнарадкай”, якая была выдадзена “зверху”.

Важна, што пры нязгодзе з афіцыйным папярэджаннем асоба, якой яно абвешчана, мае права абскардзіць яго вышэйстаячай службовай асобе адпаведнага дзяржаўнага органа, або праз суд.

spring96.org