ДА ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ
Размяшчэнне расійскай ваеннай базы супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пагражае нашай незалежнасці, наўпрост уцягвае Беларусь у ваеннае супрацьстаянне з суседзямі ў Еўропе, ператварае нашу краіну ў плацдарм вайны, робіць яе ваеннай мішэнню, ставіць пад рэальную пагрозу само жыццё беларусаў.
Мы мусім гэтаму супрацьстаяць! Усе разам, незалежна ад нашых палітычных поглядаў і перакананняў!
Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі выявіць наша нацыянальнае адзінства і беларускі патрыятызм, нашу волю да змагання за незалежнасць Бацькаўшчыны!
УСЕ – НА НАРОДНЫ СХОД «ЗА МІРНУЮ, НЕЙТРАЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!» НА ПЛОШЧЫ СВАБОДЫ Ў НЯДЗЕЛЮ, 4 КАСТРЫЧНІКА а 17.00!
Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.