Да Мікалая Статкевіча нарэшце патрапіў адвакат.
На дванаццаты дзень зняволення да Мікалая Статкевіча нарэшце патрапіў адвакат.
Папярэднія спробы былі безпаспяховымі на працягу ўсяго мінулага тыдня. Адвакату адмаўлялі ў наведванні Мікалая Статкевіча, які ўжо 12 дзён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў за арганізацыю акцыі ў Дзень вызвалення Мінска.
Пад час зняволення, 26 верасня, Мікалай Статкевіч быў завочна асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска (суддзя Камушкін) да пяці сутак арышту за арганізацыю акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў “Запад 2017”. Палітыка ў суд не прывезлі. Суддзя палічыў, што прычына адсутнасці Мікалая Статкевіча не з\’яўляецца ўважлівай, што яго паставілі ў вядомасць “належным чынам”, і асудзіў яго завочна.
На працягу ўсяго тыдня адвакат не мог патрапіць да палітыка. У сустрэчы адмаўлялі пад любымі надуманымі нагодамі.
“Высветлілася, што да гэтага моманту ніхто не паведаміў Мікалаю аб судовым рашэнні за восьмае верасня, – гаворыць жонка палітыка Марына Адамовіч.
– Магчыма, гэта “спецаперацыя” якраз і была звазаная з тым, што рыхтавалі Мікалаю “сюрпрыз” пры вызваленні, не хацелі, каб ён даведаўся аб новым выраку. Нам прышлося пісаць скаргі і патрабаваць выканання закона шматкроць. Але нешта памянялася і сёння адвакат патрапіў у ЦІП.
Мікалай расказаў, што 26-га верасня яму паведамілі, што збіраюцца везці ў суд, але так і не завезлі, не даўшы ніякіх тлумачэнняў. І аб рашэнні не паведамілі. Мяркую, гэта невыпадкова”, – зазначыла Марына Адамовіч.
Тэрмін зняволення Мікалая Статкевіча заканчваецца ў суботу, 7-га лістапада, а пятнадцатай гадзіне.