Да народа Арменіі. Зварот Прэзідыўма БСДП (НГ).
Зварот Прэзідыўма БСДП (НГ)
да народа Арменіі.
У апошнія дні мы сталі сведкамі масавых антыўрадавых пратэстаў у Арменіі. Падабенства сітуацыі ў гэтай краіне і ў Беларусі не дазваляе нам заставацца абыякавымі.
У Арменіі людзі пратэставалі супраць новага тэрміну праўлення Сержа Саргсяна, карупцыі і галечы. Гэта нагадвае нам пра вечнае панаванне нашага “прэзідэнта”. Серж Саргсян быў вымушаны сыйсці, але карумпаваная сістыма, якую ён стварыў, не жадае здавацца.
Мы заклікаем урад Арменіі спыніць прымяненне гвалту супраць свайго народа. Не забывайце, што ў Канстытуцыі вашай краіны прапісана: не вы, а народ з\’яўляецца адзінай крыніцай улады. Колькасць пратэстуючых на вуліцах вашых гарадоў ясна паказвае, што вы страцілі легітымнасьць. Ваш абавязак перад сваёй нацыяй – неадкладна падаць у адстаўку.
Мы зьвяртаемся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў Арменіі. Ваш святы абавязак – падтрымліваць у краіне закон і парадак, а не абараняць ад народа ўрад, які страціў легітымнасьць. Не забывайце, што вы – такая ж частка народа, як і дэманстранты, а тыя праблемы, якія хвалююць іх, з часам закрануць вас і вашых родных.
Мы звяртаемся да салдатаў і афіцэраў Арменіі. Не дазваляйце карумпаваным уладам, якія страцілі давер народа, ўцягнуць сябе ва ўнутраны канфлікт. Ваш святы абавязак – абараняць народ ад знешніх пагроз, а не страляць у яго. Ня выконвайце незаконныя загады, не дапусціце кровапраліцця.
Мы выказваем народу Арменіі салідарнасць і спадзяемся на яго перамогу.
Обращение Президиума Беларуской Социал-Демократической Партии (Народная Грамада) к народу Армении.
В последние дни мы стали свидетелями массовых антиправительственных протестов в Армении. Сходство ситуации в этой стране и в Беларуси не позволяет нам оставаться безучастными.
В Армении люди протестовали против нового срока правления Сержа Саргсяна, коррупции и нищеты. Это напоминает нам о вечном царствовании нашего “президента”. Серж Саргсян был вынужден уйти, но созданная им коррумпированная система не хочет сдаваться.
Мы призываем правительство Армении прекратить применение насилия против своего народа. Не забывайте, что в Конституции вашей страны прописано: не вы, а народ является единственным источников власти. Количество протестующих на улицах ваших городов ясно показывает, что вы потеряли легитимность. Ваш долг перед своей нацией – немедленно подать в отставку.
Мы обращаемся к сотрудникам правоохранительных органов Армении. Ваша святая обязанность – поддерживать в стране закон и порядок, а не защищать потерявшее легитимность правительство от народа. Не забывайте, что вы – такая же часть народа, как и демонстранты, а те проблемы, которые волнуют их, со временем коснутся вас и ваших родных.
Мы обращаемся к солдатам и офицерам Армении. Не позволяйте коррумпированным и потерявшим доверие народа властям втянуть себя во внутренний конфликт. Ваш священный долг – защищать народ от внешних угроз, а не стрелять в него. Не исполняйте незаконные приказы, не допустите кровопролития.
Мы выражаем народу Армении солидарность и надеемся на его победу.