Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Дашлі паштоўку ў Беларусь

Дашлі паштоўку на Беларусь – марафон пісання лістоў палітвязням пройдзе ў Беларускім Доме ў Варшаве.

11 снежня (чацвер) у Беларускім Доме ў Варшаве ладзіцца марафон падпісання лістоў палітвязням. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Беларускага Дома ў Фэйсбуку:

“Набліжаецца час Божага Нараджэння і Новага году. З гэтай нагоды мы хочам выказаць сваю салідарнасць і нашу падтрымку беларускім палітвязням. Праз падпісанне святочных паштовак мы хочам перадаць бадзёрасць і веру ў лепшае тым, хто пацярпеў пераслед і рэпрэсіі і снаходзіцца за кратамі з-за сваіх палітычных поглядаў, хто не можа сустрэць святы са сваімі блізкімі.

Мы ўпэўненыя, што салідарнасць – найважнейшая рэч, неабходна перадаць нашу падтрымку, паказаць, што яны не адныя, што мы прагнем іх вызвалення і памятаем пра іх!

11 снежня (чацвер) у Беларускім Доме ў Варшаве ладзіцца марафон падпісання лістоў. Заахвочваем Вас усіх да ўдзелу. Прыходзьце, напішыце словы падтрымкі і падаруйце свята беларускім палітвязням і іх родным.

Калі нехта з Вас не можа прыйсці ў Беларускі Дом, дашліце нам пажаданні на паштовую скрыню. Усе атрыманыя ад Вас пажаданні будуць раздрукаваныя і высланыя!”

Арганізатарам марафону з\’яўляецца Беларускі Дом у Варшаве супольна з Інстытутам Свабоды і суполкай Stop represjom na Białorusi 

Ад рэдакцыі: Жадаючыя самастойна далучыцца да добрай ініцыятывы Беларускага Дому і павіншаваць палітвязняў з надыходзячымі святамі адрасы глядзіце тут


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34