Навіны

Дональд Туск: ЕЗ не пойдзе на кампраміс у пытанні суверэнітэту Украіны

ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча ў падтрымцы ўкраінцаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск у пятніцу ў Брусэлі на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, паведамляе УНІАН.

З ягоных слоў, ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча, падтрымліваючы ўкраінцаў. «Сітуацыя ва Украіне пагаршаецца з кожным днём. Як блізкія сябры і партнёры ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча, каардынуючы нашы намаганні і ўтрымліваючы ціск на Расею так доўга, як гэта будзе неабходна. Мы не ўспрымаем ніякага віду агрэсіі, асабліва агрэсіі адной дзяржавы супраць іншай», – падкрэсліў ён.

«Мы не можам пайсці на кампраміс што да незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – падкрэсліў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Як адзначыў ён, ЕЗ застаецца цалкам адданым працягу падтрымкі ўкраінцаў, дапамагаючы ім рэфармаваць краіну і стаць сучасным, багатым і дэмакратычным грамадствам. «Мы перажываем крытычны момант. У гэты ж дзень прэзідэнт Пуцін афіцыйна абвясціў анэксію Крыму. На жаль, сёння сітуацыя з\’яўляецца яшчэ больш драматычнай, чым 11 месяцаў таму», – падкрэсліў Туск.

Раней Дональд Туск заявіў, што свет павінен узмацніць ціск на агрэсара ў асобе РФ, паколькі палітыка супакаення падахвочвае яе да большага гвалту.

Хартыя\’97