Дзень Годнасці
Прэзідыум Цэнтральнага аргкамітэта Народнай Грамады заклікае незалежнае грамадства ўзгадваць гадавіну падзей 19 снежня 2010 года, як Дзень Годнасці.
У той дзень дзесяткі тысяч беларусаў насуперак страху і рэпрэсіям дыктатуры выйшлі ў дзень “прэзідэнтскіх выбараў” на Плошчу, каб абараніць сваю годнасць і выявіць права нашага народа на сапраўдныя выбары, на волю.
Многія сотні людзей былі арыштаваныя, сотні жорстка збітыя, дзесяткі прысуджаныя да вялікіх турэмных тэрмінаў. Але мужны Ўчынак тых дзесяткаў тысяч Грамадзян назаўсёды застанецца ў гісторыі нашага народа прыкладам змагання за волю, яскравай праявай годнасці беларусаў.
Жыве Беларусь!
Прэзідыўм Цэнтральнага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада)