Свята

Дзень Волі ў Беларускім Доме

Шчыра запрашаем на святкаванне Дня Волі і ўрачыстае ўручэнне прэміі Хартыі’97.

Падчас святкавання Дня Волі адбудзецца цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2014 год.  

Лаўрэатамі прэміі сталі:

Васіль Парфянкоў  – былы палітвязень, актывіст кампаніі “Гавары праўду!”;

Віталь Гуркоў –  заслужаны майстар спортаРэспублікі Беларусь, вакаліст панк-гурта BRUTTO;

Эдуард Лобаў –  вязень сумлення, актывіст «Маладога Фронта»;

Антон Цялежнікаў – рэжысёр дакументальнага кіно, лідэр «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

Пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца Творчая сустрэча з Аляксеем Марачкіным, беларускім мастаком, грамадскім дзеячом, актывістам Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, старшынёй міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», адным з заснавальнікаў мастацкага аб’яднання «Пагоня».

Беларускі дом у Варшаве, 25 сакавіка 2015 года, а 14:00 (ul. Wiejska, 13-3).

Belinfobelaruskidom.eu